1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аб'яднаная грамадзянская партыя мае намер правесці з'езд каля будынку Адміністрацыі презідэнта

22 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Vjb

У сувязі з адказам ўладаў выдзяліць памяшканне для правядзення з'езду, Аб'яднаная грамадзянская партыя мае намер правесці мерапрыемства 28 траўня каля будынку Адміністрацыі презідэнта Беларусі. Па словах старшыні партыі Анатоля Лябедзькі, сітуацыя з месцам правядзення з'езду адэкватна палітыцы, якой прытрымліваецца кіруючы рэжым. Яна па-за рамкамі Канстытуцыі і цвярозага розуму. Бо на свой ліст з просьбай аб арэндзе залю партыя атрымала больш за 20 адмоў ад розных установаў. Аднак гэта не азначае, як кажа Лябедзька, што партыя будзе прыстасоўвацца да настрою людзей, якія паводзяць сябе як тэрарысты, захапіўшыя краіну ў заложнікі. «Мы варашылі, што з'езд пройдзе 28 траўня ў любым выпадку», - падкрэсліў Лябедзька. Па яго словах, ужо ёсць дамовы аб правядзенні з'езду у суседніх краінах, аднак, па словах Анатоля Лябедзькі, АГП аддало б перавагу Беларусі.