Каля 5 тысячаў подпісаў сабрана пад калектыўнай скаргай грамадзянаў на дзеянні Цэнтрвыбаркаму
21 июля 2006 г.Каля 5 тысячаў подпісаў сабрана пад калектыўнай скаргай грамадзянаў у Вярхоўны суд на дзеянні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая прызнала вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Паводле каардынатара кампаніі па збору подпісаў Аляксандра Бухвостава, да 1 жніўня калектыўная скарга будзе перададзеная ў Вярхоўны суд. Дакумент складаецца з 28 старонак, а таксама ўключае больш за 700 старонак пратаколаў, якія пацвярджаюць факты фальсіфікацыі вынікаў галасавання. Нагадайма, што пасля завяршэння выбарчай кампаніі два кандыдаты на прэзідэнта – Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін – падалі скаргі аб непрызнанні выбараў. Але дакументы не былі прыняты да разгляду, паколькі, згодна Выбарчаму кодэксу, рашэнні Цэнтрвыбаркама не палягаюць абскарджванню. Арганізатары збору подпісаў лічаць, што калектыўную скаргу грамадзянаў Вярхоўны суд не зможа адхіліць, паколькі гэта будзе супярэчыць закону “Аб зваротах грамадзянаў” і Канстытуцыі краіны. Калі ж такая сітуацыя адбудзецца, скарга на дзеянні Цэнтрвыбаркаму будез скіраваная ў Міжнародны суд ААН.