1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Моладзь БНФ – супраць вайны ў Грузіі

14 августа 2008 г.

Рада моладзевага крыла Партыі БНФ збіраецца правесці 31 жніўня а 12-й гадзіне на Плошчы Якуба Коласа ў цэнтры Мінску акцыю пратэсту супраць вайны ў Грузіі.

https://p.dw.com/p/Ex9q
Фото: AP/DW

Адпаведная заяўка будзе пададзеная ў Мінскі гарвыканкам. Падрабязнасці DW-RADIO паведаміў актывіст арганізацыі Франак Вячорка.

“Рада Моладзі БНФ асудзіла дзеянні Расіі на тэрыторыі Грузіі і вырашыла падаць заяўку на правядзенне мірнага мітынгу пад слоганам “Не – вайне!”. Я ўпэўнены, што Мінгарвыканкам не дасць згоду на правядзенне гэтага мерапрыемства, але самой заяўкай на правядзенне мітынгу мы абазначаем пазіцыю БНФ і Моладзі БНФ у прыватнасці, што мы супраць усялякіх ваенных дзеянняў і ваеннай агрэсіі, якая ідзе з боку Расіі супраць Грузіі”.