1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Спецназ затрымаў каля 10 чалавек каля Маскоўскага суду беларускай сталіцы

17 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Udt

У сераду каля Маскоўскага раённага суду беларускай сталіцы байцы спецназу затрымалі каля дзесяці актывістаў апазіцыі, якія меліся трапіць на працэс над Юрыем Радзівілам - актывістам выбарчага штабу экс-кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Казуліна. Міліцыянты затрымлівалі маладзёнаў, калі бачылі на іх значкі “За свабоду!”, джынсавыя і бела-чырвона-белыя стужкі. Спэцназаўцы адводзілі затрыманых у аўтазак, які стаяў у двары суду. Фотакарэспандэнтам забаранілі здымаць аўтазак, а тыя, хто адважыўся зрабіць здымкі, мелі праблемы са спецназаўцамі, якія патрабавалі, каб рэпарцёры знішчылі здымкі. Сярод затрыманых – сябры «Маладога фронту» Змiцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, а таксама Анатоль Гарачка, Крысціна Шацікава і іншыя актывісты, якія былі ўдзельнікамі акцыяў пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў часе кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі.